БЕЛ Ł РУС

Неймару часова забаранілі хадзіць: зламаны хрыбетнік

5.07.2014 / 12:29

Доктар зборнай Бразіліі Радрыга Ласмар распавёў, што форварду «селесаа» Неймару часова забаронена хадзіць у сувязі з пераломам хрыбетніка.

AFP

«Нейкі час Неймару нельга будзе хадзіць, каб хрыбетнік аднавіўся», — заявіў доктар.

Футбаліст атрымаў траўму ў чвэрцьфінальным матчы чэмпіянату свету супраць Калумбіі. Пасля сутыкнення з калумбійцам Камілам Суньігам на 88-й хвіліне сустрэчы бразілец зваліўся на газон, пасля чаго не змог самастойна ўстаць і пакінуў поле на насілках.

Лекары дыягнаставалі ў гульца пашкоджанне трэцяга паяснічнага хрыбетніка. Кар'еры футбаліста гэта не пагражае, але на аднаўленне Неймар спатрэбіцца каля месяца.

Такім чынам, чэмпіянат свету для форварда скончаны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула