БЕЛ Ł РУС

Двое ў Беларусі атрымалі апёкі скачучы цераз купальскія вогнішчы

7.07.2014 / 09:29

Адзін з выпадкаў адбыўся на беразе Дняпра каля Жлобіна.

35-гадовы мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, скакаў цераз вогнішча падчас купальскага свята. Мужчына выпадкова паслізнуўся і ўпаў у агонь, у выніку чаго атрымаў апёкі цела. Хуткую дапамогу ён выклікаў, толькі прыйшоўшы дадому.

У бальніцу ён быў дастаўлены з дыягназам «тэрмічныя апёкі 2—3 ступені 30% цела (спіна, верхнія канечнасці і правая галёнка).

Паводле інфармацыі дзяжурнага МНС Беларусі, у цэлым купальскія святкаванні ў краіне прайшлі спакойна. Яшчэ адзін выпадак з атрыманнем апёкаў адбыўся ў Віцебскай вобласці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула