БЕЛ Ł РУС

АТА: Мы не ведаем, ці была сярод затрыманых жанчын-снайпераў беларуска

7.07.2014 / 13:45

У прэс-службе сіл Антытэрарыстычнай аперацыі не здолелі пацвердзіць факт затрымання апалчэнкі з Беларусі Наталлі Красоўскай.

Па словах прадстаўніка прэс-службы АТА Аляксея Дзмітрашкоўскага, яны нацыянальнасць затрыманых сепаратыстак не ўдакладнялі.

«Сапраўды, былі затрыманыя гэтыя жанчыны, нібыта снайпершы, але хто з іх хто я не ведаю: гэту інфармацыю зараз могуць даць толькі ў СБУ — пасля затрымання іх перадалі туды і там з імі працуюць».

Але ў СБУ на тэлефанаванні не адказваюць. Не маюць інфармацыі, ці была сярод затрыманых жанчын беларуска і ў МЗС Беларусі.

Нагадаем, 6 ліпеня стала вядома пра затрыманне ўкраінскімі вайскоўцамі каля гары Карачун трох жанчын-баевікоў. Мяркуючы па фота, у цэнтры стаіць жанчына, падобная да Наталлі Красоўскай, ураджэнкі Барысава, якая фігуравала на адным з прапагандысцкіх відэа, знятых расійскімі журналістамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула