БЕЛ Ł РУС

Стралкоў рыхтуе Данецк да абароны. На ФОТА: падарваны чыгуначны мост з цягніком

7.07.2014 / 16:23

Nashaniva.com

Сёння, у 13:00, у раёне населенага пункта Новабахмутаўка (Данецкая вобласць) узарвалі чыгуначны мост. Ён праходзіць над дарогай Славянск — Данецк — Марыупаль.

Пра гэта інфармуе прэс-служба Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Служба аўтамабільных дарог вобласці паведамляе, што выбух выклікаў абвальванне пралётаў моста на аўтадарожнае палатно. У момант выбуху на чыгуначнай лініі знаходзіўся грузавы састаў.

Дарожныя службы перакрываюць рух на гэтым участку дарогі. Ці ёсць пацярпелыя — невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула