БЕЛ Ł РУС

Матч чэмпіянату краіны па футболе не адбыўся з-за ўдзелу гульцоў адной каманды ў «Купаллі» ў Шклове

8.07.2014 / 09:32

Nashaniva.com

Матч 10-га тура другой лігі «Славянін» — «Спартак» Шклоў не адбыўся з-за таго, што многія футбалісты шклоўскага клуба былі мабілізаваны на ўдзел у свяце «Купалле», які прайшоў непадалёк ад іх роднага горада — у аграгарадку «Александрыя» і сабраў каля 100 тысяч чалавек.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка наведаў Александрыю з афіцыйным візітам.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, «Купалле» ў Александрыі наведалі 100 тыс. чалавек, фота president.gov.by

Матч «Славянін» - «Спартак» (Шклоў) меркавана будзе праведзены ў кубкавы дзень, 27 ліпеня, паведамляе By.tribuna.com са спасылкай на Прессбол.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула