БЕЛ Ł РУС

Школьніца патанула ў рацэ ў Барысаве

9.07.2014 / 10:49

Школьніца-сямікласніца патанула ў Бярэзіне ў Барысаве, паведаміў БелТА прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.

112.by

Паводле яго слоў, 8 ліпеня ў 15.34 выратавальнікам паступіла паведамленне з пляжа «Дубкі»,Э што патанула дзяўчынка.

Школьніца адпачывала на беразе ракі з двума сябрамі. Работнікі пазаштатнай вадалазна-выратавальнай групы Барысаўскага падраздзялення МНС выявілі дзяўчынку на адлегласці 7 м ад берагавой лініі і глыбіні 2,5 м. Вадалазы Барысаўскай выратавальнай станцыі Асвода дасталі цела з вады.

Шырыня Бярэзіны ў раёне пляжа «Дубкі» дасягае амаль 25 м, максімальная глыбіня - 2,5 м.

Ратавальнікі настойліва рэкамендуюць перад паходам на вадаём вывучыць правілы паводзін на вадзе і аказання першай дапамогі патанулым.

Правілы бяспекі на вадзе: парады ратавальнікаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула