Украінскія вайскоўцы ўзялі Савур-Магілу, з якой баевікі абстрэльвалі населеныя пункты
Узброеныя Сілы Украіны ўзялі пад кантроль Савур-Магілу, паведаміў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку начальнік Генеральнага штаба ВСУ генерал-лейтэнант Віктар Мужэнка.
Reuters.com
Савур-Магіла з'яўляецца стратэгічнай вышынёй на мяжы Луганскай, Данецкай абласцей і Растоўскай вобласці Расіі, з якой тэрарысты абстрэльвалі украінскіх вайскоўцаў і шэраг населеных пунктаў.
Прэзідэнт Украіны выказаў упэўненасць, што Узброеныя Сілы з гонарам выканаюць пастаўленую задачу і неўзабаве на вызваленых тэрыторыях будзе адноўлена мірнае жыццё.