БЕЛ Ł РУС

Галоўнакамандуючым ДНР стаў кадэбіст з Прыднястроўя

28.07.2014 / 19:39

Nashaniva.com

Самаабвешчаны «прэм'ер-міністр» так званай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Барадай выехаў у Расію. Яго абавязкі ўзяў на сябе экс-міністр дзяржбяспекі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі Уладзімір Анцюфееў.

Пра гэта сам Анцюфееў паведаміў сёння журналістам у Данецку.

Паводле яго слоў, Барадай з'ехаў у Расію, у прыватнасці, і для таго, каб паглядзець, як там прымаюць бежанцаў.

Анцюфееў таксама прыняў абавязкі «галоўнакамандуючага ДНР». Раней ім быў Стралкоў (Гіркін), а сам Анцюфееў лічыўся «віцэ-прэм'ер-міністрам па пытаннях дзяржаўнай бяспекі».

З 1992 па 2012 Анцюфееў займаў пасаду міністра дзяржаўнай бяспекі Прыднястроўя. У 2004 годзе ён атрымаў званне прафесара Акадэміі ваенных навук Расіі.

Прыняцце Анцюфеевым абавязкаў галоўнакамандуючага можа азначаць, што з ранейшым важаком баевікоў Стралковым (Гіркіным) штосьці не так. Прайшлі чуткі пра яго раненне. Гэта супала з паведамленнем, што ён «перастае весці блог». Пры гэтым сёння, 28 ліпеня, ён даў відэаінтэрв'ю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула