БЕЛ Ł РУС

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Нацыянальны гістарычны музей пяройдуць у рэспубліканскую ўласнасць

4.09.2014 / 16:12

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь будуць перададзены з камунальнай уласнасці Мінска ва ўласнасць Беларусі.

Адпаведныя пастановы № 851 і № 847 прыняты Саветам міністраў 29 жніўня.

Як паведамляе прэс-служба Саўміна, балансавы кошт Музея сучаснага выяўленчага мастацтва на 1 красавіка 2014 года складаў амаль 2 млрд. рублёў. Да 1 студзеня 2015 года ўстанова будзе бязвыплатна перададзены ва ўласнасць дзяржавы як маёмасны комплекс. 

Маёмасць Нацыянальнага гістарычнага музея таксама будзе на бязвыплатнай аснове перададзена з камунальнай уласнасці Мінска ва ўласнасць Беларусі да 31 снежня 2014 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула