БЕЛ Ł РУС

У Тайландзе спынілі жахлівую кантрабанду: перасылалі дзіцячыя галаву і нагу

17.11.2014 / 16:50

Паліцыя Бангкока выявіла ў пасылцы, якую двое амерыканцаў спрабавалі адправіць у Лас-Вегас, часткі чалавечых цел: галаву дзіцяці, частку дзіцячай нагі, татуіраваныя кавалачкі скуры дарослага чалавека, а таксама чалавечае сэрца са слядамі нажавога ранення.

Амерыканцы былі дапытаны і адпушчаны, пасля чаго яны тут жа пакінулі краіну.

Паводле іх сцвярджэння, усе гэтыя часткі цел яны проста купілі на адным з рынкаў Бангкока і збіраліся паслаць іх свайму прыяцелю ў ЗША.

Паліцыя Тайланда высвятляе, ці мае гэтая знаходка сувязь з якімі-небудзь забойствамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула