БЕЛ Ł РУС

БелМузТВ распавядзе навіны шоў-бізнэсу па-беларуску

5.12.2014 / 12:54

Алесь Жарскі

На тэлеканале БелМузТВ з'явілася новая праграма «Pra-Навіны», якая будзе весціся на беларукай мове.

Як распавёў minsknews.by генеральны прадзюсар БелМузТВ Алег Рэзновіч, беларуская мова была абраная праз тое, што яна становіцца ўсё болей папулярнай сярод моладзі — асноўнай аўдыторыі каналу.

У праграме абяцаюць навіны беларускага і замежнага шоў-бізнэсу, гісторыі з жыцця зорак і інтэрв'ю з артыстамі, якія наведаюць Беларусь.

«Pra-Навіны» будуць выходзіць у эфір штосераду а 19-й гадзіне.

Паўтор глядзіце ў пятніцу ў 21:00 і ў нядзелю ў 16:00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула