БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрыманы ўдзельнік адзіночнага пікета супраць палітыкі Пуціна

12.12.2014 / 18:43

12 снежня ў Мінску каля выхаду са станцыі метро Купалаўская, актывіст «Альтэрнатывы» (зарэгістраваная ў Латвіі) Аляксей Шубара правёў адзіночны пікет супраць палітыкі Пуціна і распальвання Трэцяй сусветнай вайны.

У руках ён трымаў плакат: «Людзі! Трэба тэрмінова спыніць Пуціна! Не дапусцім III сусветнай вайны!», на плячах яго быў бел-чырвона-белы сцяг.

Праз 10 хвілін да яго пад'ехаў мікрааўтобус, Аляксея аператыўна затрымалі супрацоўнікі АМАПу і павезлі ў невядомым кірунку. У цяперашні час сувязь з ім адсутнічае.

Такім чынам Аляксей Шубара вырашыў выказацца супраць палітыкі Крамля, у прыватнасці, супраць правакавання ваеннага канфлікту ва Украіне, а таксама выступіць у абарону міру і спакою.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула