БЕЛ Ł РУС

Бабульчын метал: 66-гадовая жанчына спявае грайндкор ВІДЭА

8.01.2015 / 13:22

Аляксандр Арсёнаў

У запісу новага альбому канадскага грайндкор-гурта Corrupt Leaders узяла ўдзел матуля вакаліста.

Лідар гурту Corrupt Leaders Рэйн Форэст запрасіў сваю 66-гадовую матулю да запісу вакальнай партыі для наступнага альбому гурта і выклаў запіс вакальных пробаў на Youtube.

Corrupt Leaders у красавіку 2013 года выдаў два міні-альбомы і адзін сінгл — кавэр на «Masters of War» Боба Дылана. Гурт грае ў жанры грайндкор — адгалінаванні металу, для якога характэрнае максімальна бруднае, нізкае, перагружанае гучанне, разнастайныя віды экстрэмальнага вакалу, «брудная» тэматыка (ад жахлівых смерцяў да сэксуальных вычварэнняў і экскрэментаў).

Маці лідара гурту – далёка не самы стары металіст свету. Магчыма, найстарэйшым можна назваць 92-гадовы актора і музыку Крыстафера Лі, вядомага па ролях злодзеяў Сарумана, Графа Дуку, Дракулы і Распуціна. Напярэдадні Калядаў у 2014-ым ён выдаў трэці запар сінгл каляднага металу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула