Навукоўцы распавялі, што бывае, калі ў чалавека адбіраюць айфон
9to5mac.com
Амерыканскія навукоўцы вывучылі, што адбываецца з аматарамі айфонаў, калі тыя ў сілу нейкіх прычын застаюцца без сваіх любімых гаджэтаў, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе Journal of Computer-Mediated Communication.
Даследчыкі правялі шэраг эксперыментаў з удзелам уладальнікаў айфонаў і высветлілі, што калі ўладальнікаў гаджэтаў ад Apple разлучаюць з іх смартфонамі, у людзей часцяком назіраюцца псіхалагічныя і фізіялагічныя засмучэнні, якія праяўляюцца, у тым ліку, і ў немагчымасці выканаць шэраг уласцівых чалавеку кагнітыўных функцый.
Па словах навукоўцаў, не толькі адсутнасць тэлефона, але нават немагчымасць узяць слухаўку аказвае негатыўнае ўздзеянне: павышаецца ціск, павялічваецца хуткасць сэрцабіцця, з'яўляецца пачуццё трывогі.
Даследчыкі ўпэўненыя, што такія заканамернасці характэрныя для ўладальнікаў любых смартфонаў, але пакуль яны абмежаваліся толькі даследаваннем ўладальнікаў айфонаў.