БЕЛ Ł РУС

Памерла дырэктар выдавецтва «Пачатковая школа»

9.01.2015 / 11:48

КМ

Наталлі Ванінай не стала пасля цяжкай хваробы.

 Фота p-shkola.by.

Дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Пачатковая школа» памерла 5 студзеня. Наталлі Ванінай было 64 гады.

Яна нарадзілася ў Гомелі. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў наваполацкай і полацкай раённых газетах, «Мінскай праўдзе», «Настаўніцкай газеце», памочніцай міністра асветы БССР. З 1991 года была галоўным рэдактарам часопіса «Пачатковая школа», а з 2001 і дырэктарам выдавецтва.

За працу адзначана знакамі «Выдатнік друку Беларусі», «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», медалём «За працоўныя заслугі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула