У Мінску адкрытым полымем гарыць прыватны дом
У Мінску па вуліцы Ураджайная, 6 адкрытым полымем гарыць прыватны дом, паведаміў карэспандэнту БелТА прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі.
Ліквідацыі пажару на дадзены момант няма, на месцы працуюць ратавальнікі. Ужо выяўлены адзін загінулы.
Абставіны здарэння будуць устаноўлены пазней.