БЕЛ Ł РУС

Прэм'ер Албаніі прыйшоў на Марш адзінства з алоўкамі ў выглядзе сцяга Францыі

12.01.2015 / 10:23

Nashaniva.com

Кіраўнік урада Албаніі Эдзі Рама ўзяў удзел у сённяшняй акцыі, якая прайшла ў Парыжы.

У кішэні яго пінжака журналісты заўважылі тры алоўкі сіняга, белага і чырвонага колераў, размешчаныя ў выглядзе сцяга Францыі. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Інстаграме» галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў.

Аловак стаў сімвалам свабоды слова і салідарнасці з журналістамі Charlie Hebdo, забітымі ў рэдакцыі выдання ў Парыжы 7 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула