БЕЛ Ł РУС

Жыхар Мінска купіў кватэру і знайшоў там гранату

12.01.2015 / 13:34

Nashaniva.com

guvd.gov.by

У канцы мінулага года 30-гадовы мінчанін набыў кватэру ў адным з дамоў Партызанскага раёна. Займаючыся рамонтам у новым жыллі і дэмантуючы старую шафу, мужчына знайшоў гранату.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскі РУУС сталіцы і сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці 5448 выехалі на месца выяўлення гранаты.

Падчас агляду спецыялісты ўстанавілі, што знаходкай з'яўляецца вучэбная граната Ф-1 без запала, якая не мае небяспекі для навакольных.

Высвятляюцца абставіны і прычыны знаходжання снарада ў кватэры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула