БЕЛ Ł РУС

Мэр Лондана і сын расійскага алігарха пераначавалі на вуліцы з бяздомнымі

13.01.2015 / 18:14

Мэр Лондана Барыс Джонсан і сын расійскага мільярдэра, уладальнік газеты The Independent Яўген Лебедзеў правялі ноч на адной з вуліц брытанскай сталіцы, паведамляе The Independent. Такім чынам яны прынялі ўдзел у акцыі ў падтрымку бяздомных.

The Independent

Джонсан і Лебедзеў захапілі з сабой спальныя мяшкі і лісты кардону і ўладкавалі сабе начлег на Грэшым-стрыт побач з саборам святога Паўла.

Па прызнанні Джонсана і Лебедзева, яны спрабавалі прыцягнуць увагу грамадскасці да бяздомных ветэранаў, якія служылі сваёй радзіме, а цяпер вымушаныя спаць на вуліцах. З дапамогай гэтай дабрачыннай акцыі яны разлічваюць знайсці дапамогу для пакінутых без прытулку ветэранаў.

Выданні The Independent і London Evening Standard, якія з'яўляюцца арганізатарамі акцыі Homeless Veterans, дапамагаюць шукаць у Лондане жыллё для былых вайскоўцаў, якія ў гэтым маюць патрэбу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула