БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Італіі сышоў у адстаўку

14.01.2015 / 13:03

corriere.it

Прэзідэнт Італіі Джорджа Напалітана падаў у адстаўку. Пра гэта паведамляе Reuters. Абавязкі кіраўніка дзяржавы будзе выконваць старшыня сената П'етра Граса.

Напалітана заявіў пра намер датэрмінова пакінуць сваю пасаду яшчэ ў снежні 2014 года з-за праблем са здароўем. Палітык, якому ў чэрвені споўніцца 90 гадоў, быў абраны на другі тэрмін у красавіку 2013 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула