БЕЛ Ł РУС

Ад алкаголю ў Беларусі гіне ў 30 разоў больш чалавек, чым ад наркотыкаў

14.01.2015 / 15:26

14 студзеня галоўны нарколаг Мінздароўя Іван Канаразаў выступіў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай эфектыўнасці антынаркатычнага Дэкрэта №6.

Ён паведаміў, што на працягу 2014 года ад перадазавання наркотыкамі загінулі 32 чалавекі.

Але, па словах спецыяліста, гэта драбяза ў параўнанні са стратамі, якія нясе краіна ад алкаголю.

«Калі параўнаць атручванні са смяротным вынікам, то ад алкаголю смерцяў прыкладна ў 30 разоў больш, чым ад наркотыкаў», — рэзюмаваў галоўны нарколаг.

Атрымліваецца, цягам мінулага года ад атручвання алкаголем загінула блізу 1000 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула