БЕЛ Ł РУС

Баевікі заявілі, што да канца дня возьмуць пад кантроль Данецкі аэрапорт

15.01.2015 / 12:42

Nashaniva.com

Reuters.com

У «Мінабароны» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі выказалі здагадку, што ўкраінскія сілавікі цалкам пакінуць аэрапорт у чацвер, 15 студзеня.

«Мяркуем, што цягам дня яны пойдуць адтуль, і тэрыторыя будзе цалкам пад нашым кантролем», — заявілі ў «Мінабароны ДНР».

Там дадалі, што ўкраінскія вайскоўцы практычна спынілі агонь у ваколіцах аэрапорта Данецка.

Данецкі аэрапорт мае вялікае вялікае стратэгічнае значэнне, ад верасня ўкраінскія вайскоўцы, якіх называюць кібаргамі, абараняюць яго ад прарасійскіх баевікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула