БЕЛ Ł РУС

Сёння Беларусь стартуе на першынстве свету па гандболе: першая гульня — супраць чэмпіёнаў

16.01.2015 / 08:17

nn.by

pressball.by

Сёння мужчынская зборная Беларусі (галоўны трэнер — Юрый Шаўцоў) стартуе на 24-м чэмпіянаце свету па гандболе, што праходзіць у Катары.

Беларусы стартуюць гульнёй супраць чэмпіёнаў свету зборнай Іспаніі. Пачатак гульні ў 17:00, яе пакажа ў жывым эфіры тэлеканал «Беларусь-5».

На ЧС 24 каманды разбітыя на чатыры групы па шэсць камандаў у кожнай.

Беларусы гуляюць у групе А з Іспаніяй, Славеніяй (матч у суботу ў 17:00), Бразіліяй (панядзелак, 17:00), Чылі (серада, 17:00), Катарам (наступная пятніца, 19:00).

Чэмпіянат, дарэчы, стартаваў учора перамогай Катара над Бразіліяй з лікам 28:23.

У наступны этап (1/8 фіналу) выходзіць чатыры каманды з групы. Каб прабіцца ў кваліфікацыю Алімпіяды-2016 у Рыа, трэба дабрацца да 1/4 фіналу.

Зборная Беларусі двойчы ўдзельнічала ў чэмпіянатах свету: у 1995-м у Ісландыі, дзе заняла 9-е месца, у 2013 г. у Іспаніі, дзе выйшла ў 1/8 фіналу, прайграўшы Харватыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула