БЕЛ Ł РУС

Беларусь наведае дзяржсакратар МЗС Латвіі, якая старшынствуе ў ЕС

16.01.2015 / 10:05

Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэйс Пілгедовічс 22—23 студзеня наведае Беларусь. Пра гэта паведамляе пасольства Латвіі ў Беларусі.

22 студзеня адбудуцца палітычныя кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Латвіі.

23 студзеня пройдзе прэс-канферэнцыя Пілгедовічса адносна старшынства Латвіі ў Радзе Еўрапейскага саюза. У мерапрыемстве таксама возьме ўдзел пасол Латвіі ў Беларусі Міхаіл Папкоў.

«Падчас прэс-канферэнцыі будзе дадзена кароткая прэзентацыя прыярытэтаў старшынства Латвіі ў Савеце ЕС, абнародаваны вынікі палітычных кансультацый МЗС Латвійскай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула