БЕЛ Ł РУС

Будаваць дамы на 3D-прынтарах у Беларусі плануюць праз пяць год

19.01.2015 / 11:09

Аляксандр Арсёнаў

Аб планах па выкарыстанні 3D-прынтарах у будаўніцтве заявіў на анлайн-канферэнцыі БелТА намеснік старшыні прэзідыума Акадэміі навук Сяргей Чыжык.

Выява: ibtimes.com

Галоўнае ў будаўніцтве па тэхналогіях 3D-прынтараў — правільна падабраць матэрыял, сцвярджае Чыжык. Паводле яго слоў, беларускія навукоўцы абмяркоўваюць распрацоўку адпаведных бетонаў хуткага зацвярдзення.

«Калі гэта запрацуе? Я думаю, што пяць год — і будзем карыстацца. Зараз усё хутка робіцца», — сказаў намеснік старшыні Нацыянальнай акадэміі навук адносна магчымасці будаўніцтва дамоў з дамамогай 3D-прынтараў.

Такі метад дасць эканомію матэрыялаў і мінімізацыю адкідаў, дазволіць будаваць складаныя канструкцыі літаральна ў адзін падыход. Такім шляхам у Шанхаі будуюць па 10 дамоў на дзень.

Чытайце таксама:

У Беларусі плануецца вытворчасць 3D-прынтараў

Беларуская прамысловасць пачынае асвойваць 3D-друк

3D-прынтар для ежы будзе каштаваць менш за 2 тысячы даляраў

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула