БЕЛ Ł РУС

Францыя зноў адмовіла Расіі ў пастаўцы «Містраляў»

19.02.2015 / 07:53

Пра гэта заявіў французскі міністр абароны Жан-Іў Ле Дрыан.

У ходзе выступлення ў французскім парламенце ён растлумачыў, што на палітычным узроўні ўмовы для перадачы карабля расійскаму боку не створаны.

«Наш прыярытэт на сённяшні дзень— гэта стабілізацыя сітуацыі ў сферы бяспекі ва Украіне. Гэта азначае, што ўсе бакі павінны выконваць перамір'е. Таксама трэба ажыццявіць палітычны план па пераадоленні крызісу», - сказаў Дрыан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула