БЕЛ Ł РУС

У «ДНР» і «ЛНР» сцвярджаюць, што да вечара скончацца запасы газу

19.02.2015 / 11:32

У самаабвешчаных Данецкай і Луганскай «народных рэспубліках» запасаў прыроднага газу хопіць толькі да вечара чацвярга.

Як заявілі ва Упраўленні магістральных газаправодаў ЛНР, гэтыя тэрыторыі былі «адключаныя» Украінай ад падачы газу «па-варварску». «Краны на магістральным газаправодзе дэмантаваныя так, што паўторнае іх пераключэнне стала немагчымым».

18 лютага кіраўнік «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі заявіў, што ўлады Украіны спынілі падачу газу ў ЛНР, патлумачыўшы гэта тэхнічнай паломкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула