БЕЛ Ł РУС

Кітай пазычыць Украіне $3,6 млрд на праекты па замяшчэнні прыроднага газу

23.02.2015 / 08:32

nn.by

Міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Уладзімір Демчышын заявіў, што Міністэрства камерцыі Кітая і Банк развіцця пацвердзілі сваю гатоўнасць выдзеліць Украіне $3,6 млрд крэдыту на праекты па замяшчэнню прыроднага газу.

Пра гэта паведамляюць «Украінскія навіны» са спасылкай на інтэрв'ю міністра часопісу «Фокус».

«Наша дэлегацыя толькі што вярнулася з Кітая, дзе сустракалася з прадстаўнікамі Міністэрства камерцыі КНР і Банка развіцця. Яны пацвердзілі гатоўнасць выдзеліць крэдыт 3,6 млрд даляраў на праекты па газазамяшчэнню», — сказаў міністр.

Ён адзначыў, што гэтыя крэдытныя сродкі будуць накіраваныя на мадэрнізацыю ЦЭЦ, цеплавых сетак і, магчыма, на будаўніцтва ў Адэсе завода па газіфікацыі вугалю.

Ёсць таксама планы інвеставаць у мадэрнізацыю газаперапрацоўчага завода ў Харкаўскай вобласці і рамонт газавых буравых свідравін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула