БЕЛ Ł РУС

Парубій прывёз у Вашынгтон спіс неабходнага Украіне ўзбраення

25.02.2015 / 09:43

Першы намеснік старшыні Вярхоўнай рады прывёз у ЗША ўзгоднены з украінскімі сілавымі ведамствамі спіс неабходнага ўзбраення.

Пра гэта Андрэй Парубій распавёў падчас прамога ўключэння ва ўкраінскай службе Голасу Амерыкі.

«Частка ўзбраення — гэта несмяротнае ўзбраенне. Напрыклад, радары і беспілотнікі, радыёсувязь і сродкі падаўлення радыёсувязі праціўніка. Што тычыцца смяротнай зброі - то гэта, пераважна, супрацьтанкавыя ракетныя комплексы, у тым ліку і Javelin», — распавёў Андрэй Парубій.

Паводле яго слоў, увесь спіс большы, але ў цэлым гэта невялікі пералік.

Яго ўжо атрымаў прэзідэнт ЗША Барак Абама, але місія прадстаўніка Вярхоўнай рады яшчэ і ў тым, каб прадставіць дакумент і другім службовым асобам, якія «маюць непасрэднае дачыненне да прыняцця рашэння».

«Слова ЗША будзе вырашальным.

Пасля ЗША многія лідары еўрапейскіх краін, Канады, я ўпэўнены ў гэтым, падтрымаюць гэтую ініцыятыву і больш актыўна пачнуць дапамагаць Украіне», - дадаў віцэ-спікер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула