БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка 2-3 сакавіка ляціць у Расію

26.02.2015 / 12:22

Аляксандр Лукашэнка 2-3 сакавіка зробіць візіт у Расійскую Федэрацыю для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На пасяджэнні плануецца разгледзець ключавыя пытанні далейшага функцыянавання Саюзнай дзяржавы, уключаючы фарміраванне саюзнага бюджэту, правядзенне ўзгодненай знешняй палітыкі, развіццё сацыяльна-гуманітарнай сферы.

Плануецца таксама разгледзець найбольш актуальныя пытанні двухбаковых беларуска-расійскіх адносін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула