БЕЛ Ł РУС

«Бягун па лязе» вернецца з Харысанам Фордам у галоўнай ролі

27.02.2015 / 11:17

Аляксандр Арсёнаў

Сіквел культавага кіберпанк-баевіка пачне здымацца ў 2016 годзе.

Харысан Форд у арыгінальным «Бегуне па лязе»

Блізкія да завяршэння перамовы з акторам Харысанам Фордам наконт яго ўдзелу ў новым «Бегуне па лязе», перадае Variety. Прадстаўнікі кампаніі, што зоймецца здымкамі, ужо кажуць, што «Харысан з намі».

«Мы створым адназначна магутны сіквел аднога з самых вядомых фільмаў у свеце», — заяўляюць кінематаграфісты.

Рэжысёр арыгінальнага «Блэйд-ранера» Рыдлі Скот выступіць у новай стужцы ў якасці прадзюсара. Таксама здымацца ў фільме будзе актор Дэні Вільнёў. Па звестках Variety, дзеянне сіквелу разгарнецца праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля арыгінальнага фільму.

***

«Бягун па лязе» выйшаў у пракат у 1982 годзе. Паводле сюжэту, заснаванага на рамане «Ці мрояць андроіды пра электраавец?», у 2019 годзе чалавецтва падзеленае на «натуральных людзей» і кібаргаў-рабоў. Кібаргі мусяць паміраць праз 4 гады працы, але некаторыя з іх пазбягаюць таго — на такіх палююць «блэйд-ранеры» альбо «бегуны па лязе».

На момант выхаду фільм крытыкаваўся за «нудны» тэмп і ненатуральны хэпі-энд. «Бягун па лязе» праваліўся ў пракаце. Але фільм стаў культавым, яго візуальны стыль моцна паўплываў на наступныя творы ў жанрах навуковай фантастыкі і кіберпанку. У 1992 годзе выйшла рэжысёрская версія з неадназначным адрытым фіналам, яна была ацэненая крытыкамі значна вышэй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула