БЕЛ Ł РУС

АМАП затрымаў юнака, які скакаў цераз Вечны агонь на плошчы Перамогі

7.04.2015 / 13:09

Выпадак адбыўся 5 красавіка каля 20:00.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, каля манумента Перамогі малады чалавек без верхняга адзення скакаў праз Вечны агонь. Ён адразу быў затрыманы і дастаўлены ў Партызанскі РУУС.

Высветлілася, што 26-гадовы затрыманы нідзе не працуе, раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў і хуліганства. Ён патлумачыў свае дзеянні тым, што такім чынам вырашыў сагрэцца.

«Цяпер праводзіцца праверка на ўжыванне хлопцам наркатычных сродкаў, — паведаміў часова в.а. камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Балаба. — У сапраўдны момант у дачыненні да затрыманага складзены пратакол па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 339 КК (хуліганства)».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула