БЕЛ Ł РУС

За сакавік ЗВР Беларусі зменшыліся на 90,8 млн даляраў ЗША

7.04.2015 / 14:34

За сакавік золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні стандарту МВФ скараціліся на 90,8 млн даляраў ЗША і па папярэдніх звстках склалі на 1 красавіка 4 млрд. 560,5 млн даляраў ЗША, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 262,8 млн даляраў і на 1 красавіка склаў 4 млрд. 993,3 млн даляраў ЗША ў эквіваленце.

На зніжэнне аб'ёму золатавалютных рэзерваў аказала ўплыў пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме, адзначылі ў прэс-службе рэгулятара.

«Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафтапрадукты, а таксама дадатнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах у ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», заяўляюць у Нацбанку.

Нагадаем, на 1 студзеня 2015 золатавалютныя рэзервы складалі за 5 млрд. 59 млн даляраў ЗША (на 1 студзеня 2014 года - 6 млрд. 651 млн даляраў ЗША).

У лютым ЗВР знізіліся на 73,5 млн даляраў. Такім чынам, за тры месяцы 2015 агульнае скарачэнне золатавалютных рэзерваў Беларусі, разлічаных па метадалогіі МВФ, склала 498,7 млн даляраў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула