БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч: Някляеву варта было б застацца

9.04.2015 / 10:40

Лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч шкадуе з нагоды рашэння Уладзіміра Някляева сысці з кампаніі «Гавары праўду».

«Шкада, бо патэнцыял у яго вялікі і раскручаны, і многія людзі працавалі, — прыводзіць меркаванне Мілінкевіча прэс-служба руху. — Яму варта было б заставацца. Але гэта яго асабістае рашэнне, нельга даваць парады чалавеку».

«Ён выдатны паэт, і, можа, ён хоча засяродзіцца на гэтым. Я шкадую, што ён вырашыў адыходзіць. Я не лічу, што, маўляў, старым трэба сысці, тады моладзь тут так расквітнее. Але моладзі ніхто не замінае. І старэйшае пакаленне, калі нават не на першых ролях ідзе, яно вельмі карыснае, калі стаіць побач. Але мне цяжка даваць парады, бо я сам сказаў, што мы ўстрымліваемся ад удзелу ў кампаніі з прычыны неабрання адзінага [кандыдата ў прэзідэнты]», — заявіў Мілінкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула