БЕЛ Ł РУС

У Гродне забаранілі канцэрт Памідорава і Дзянісава

9.04.2015 / 17:23

Аляксандр Арсёнаў

Супольны дабрачынны выступ музыкаў мусіў прайсці 12 красавіка ў сінагозе.

Фрагмент афішы 

За тры дні да канцэрту Памідорава і Дзянісава аддзел па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Гродзенскага аблвыканкаму забараніў выступ, паведамляе Tuzin.fm са спасылкай на неафіцыйныя крыніцы.

«Канцэрт не адбудзецца, бо нам была выказана заўвага аб нямэтавым выкарыстаньні памяшкання», – паведаміў парталу Tuzin.fm старшыня Рады іудзейскай рэлігійнай абшчыны Гародні Барыс Квяткоўскі.

Афіцыйныя тлумачэнні ад чыноўнікаў пакуль не атрыманыя.

На канцэрце ў сінагозе Алесь Дзянісаў (гурт Dzieciuki) збіраўся выканаць праграму на вершы Алеся Чобата, а Аляксандр Памідораў рыхтаваў праграму на ідышы. На канцэрце музыкі збіраліся сабраць сродкі на рэстаўрацыю харальнай сінагогі.

«Канцэрт у любым разе мы правядзем і грошы на сінагогу збярэм, проста адбудзецца гэта ў іншым месцы», – заявіў Алесь Дзянісаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула