БЕЛ Ł РУС

Скандынаўскія краіны яднаюцца перад «расійскай пагрозай»

10.04.2015 / 07:14

aftenposten.no

Міністры абароны пяці скандынаўскіх дзяржаў — Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі і Ісландыі — падпісалі сумесную дэкларацыю аб умацаванні калектыўнай абароны Паўночнай Еўропы і краін Прыбалтыкі на выпадак расійскай ваеннай агрэсіі. Дакумент апублікаваны ў газеце Aftenposten.

У тэксце дэкларацыі гаворыцца, што «расійскія лідары прадэманстравалі гатоўнасць эфектыўна на практыцы прымяняць ваенныя сродкі дасягнення палітычных мэтаў, нават з парушэннем прынцыпаў міжнароднага права». Гэта турбуе скандынаўскія дзяржавы, бо апошнім часам у Прыбалтыцы і больш паўночных рэгіёнах адзначаецца ўзмацненне актыўнасці расійскай авіяцыі і пачашчэнне парушэнняў дзяржаўных межаў.

У сувязі з гэтым міністры дамовіліся аб правядзенні большай колькасці сумесных вучэнняў, умацаванні сувязяў паміж паўночнымі прамысловымі прадпрыемствамі, у тым ліку абароннага сектара, перадачы разведвальнай інфармацыі і «кіберматэрыялаў».

«Расійская прапаганда і палітычныя маніпуляцыі граюць сваю ролю ў з'яўленні рознагалоссяў паміж нашымі народамі і такімі арганізацыямі як НАТА і ЕС», - сцвярджаюць вайскоўцы.

Адказаць на гэты выклік яны збіраюцца «салідарнасцю і пашыраным супрацоўніцтвам» — як паміж войскамі сваіх дзяржаў, так і з НАТА. Першым сведчаннем такога супрацоўніцтва павінны стаць вучэнні Arctic Challenge ў канцы мая, якія пройдуць на тэрыторыях Швецыі і Нарвегіі пры ўдзеле ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула