БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Спорту ў працоўных калектывах трэба надаць імпульс

10.04.2015 / 15:19

У Беларусі створаны ўсе перадумовы для пераходу на новы якасны ўзровень развіцця фізічнай культуры насельніцтва.

На гэта звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізкультуры і сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнтамі.

Па словах кіраўніка дзяржавы, прыярытэтнымі напрамкамі ў фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце павінна стаць развіццё спорту сярод школьнікаў і сельскага насельніцтва.

Дадатковы імпульс трэба надаць развіццю масавага спорту ў працоўных калектывах. Паводле сацыялагічных апытанняў, фізічная актыўнасць грамадзян рэзка зніжаецца пасля 23 гадоў, гэта значыць з прыходам пасля заканчэння ВНУ на працу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула