БЕЛ Ł РУС

У Польшчы патрабуюць забараніць мотапрабег «Начных ваўкоў»

10.04.2015 / 18:33

У сацыяльнай сетцы Facebook з'явілася група, у якой жыхары Польшчы выказваюць свае асцярогі ў сувязі з планамі расійскага байк-клуба «Начныя ваўкі» здзейсніць мотапрабег «Масква-Берлін», праехаўшы у тым ліку па тэрыторыі Польшчы.

Стваральнікі групы сцвярджаюць, што прадстаўнікі «Начных ваўкоў» ў 2014 годзе высадзіліся ў Крыме незадоўга да яго далучэння да Расіі, а пасля прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Данецкай і Луганскай абласцях Украіны.

У апісанні групы адзначаецца, што запланаваны байкерамі мотапрабег па краінах Еўрасаюза можна расцаніць як «папярэджанне еўрапейскім дзяржавам» ці нават як «пачатак расійскай агрэсіі».

У сувязі з гэтым польскія актывісты звяртаюцца да ўладаў краіны з просьбай не дапусціць мотапрабег і забараніць «Начным ваўкам» перасякаць мяжу Польшчы. На момант публікацыі ў групе было каля пяці тысяч чалавек.

Мотапрабег «Масква-Берлін» запланаваны «Начнымі ваўкамі» з 25 красавіка па 9 мая і прымеркаваны да Дня Перамогі. Маршрут прабегу праходзіць праз Беларусь, Польшчу, Аўстрыю, Чэхію і Славакію.

Глядзіце таксама: Наваросія, іконы, касухі: «Начныя ваўкі» ладзяць паломніцтва «Белая Русь» ФОТЫ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула