БЕЛ Ł РУС

У Пясках з гранатамёта паранены беларускі баец «Леў»

13.04.2015 / 11:15

Гутарыў Зміцер Панкавец

На мінулым тыдні стала вядома пра збор грошай для параненага беларускага байца «Правага сектара» «Льва». Яму патрэбны кампрэсіўна-дыстракцыйны апарат Ілізарава. Мы патэлефанавалі ў днепрапятроўскі шпіталь, дзе цяпер знаходзіцца на лячэнні беларус.

«Наша Ніва»: Калі Вас параніла, як увогуле цяпер маецеся?

Леў: Ды ў прынцыпе ўсё нармальна. Параніла мяне ў Песках. Меркавана, што з АГС [аўтаматычны гранатамёт станковы – «НН»]. Гэта адбылося 17 сакавіка, ужо пасля так званага «перамір’я». Баі там не спыніліся ні на дзень. Пастрэльваюць ад раніцы да вечара.

«НН»: Працуе ў асноўным артылерыя?

Л: Ды не, не толькі. Працуюць снайперы. Прынамсі, калі я там быў. Цяпер там ужо крыху іншая вайна і працуюць, сапраўды, артылерыя і мінамёты.

«НН»: Вас параніла ў нагу?

Л:

Так, у нагу. Яшчэ адзін асколак трапіў у правую скронь. Мне яшчэ пашанцавала, што так лёгка абышлося. У наступны дзень я быў у Краснаармейску, дзе ваенныя лекары зрабілі ўсё магчымае. Хірургі вельмі добра склалі маю нагу, прафесары ацанілі іх работу высока. Праз паўтара месяца мне сказалі, што можна пачынаць ступаць на нагу. Гэта ўсё ж адкрыты пералом, таму цяжка гоіцца.

«НН»: У шпіталі вы разам з такімі самымі людзьмі ляжыце, хто быў паранены на фронце?

Л: У прынцыпе, так. Хаця ў палаце я ляжу ў асноўным адзін. Але ў цэлым у бальніцы вельмі шмат такіх. Умовы нармальныя.

«НН»: Калі я званіў вам у верасні, то вы былі ў батальёне «Данбас», цяпер у «Правым сектары». Чаму?

Л: Усё правільна. Нам абяцалі легалізацыю ў «Данбасе». Здаецца, Авакаў казаў, каб паваявалі крыху, а пасля гэтае пытанне вырашыцца. Праўда, так нічога з гэтым і не зрушылася. У «Правым сектары» я каля двух месяцаў. У Пясках я ж прабыў усяго тыдзень. Гэта такая няшчасная выпадковасць. Ішоў на пазіцыю, адбыўся выбух. Нікуды схавацца не ўдалося.

«НН»: Вы ўжо не першы раз з’яўляецеся ў навінах, можа раскажаце нешта пра сябе?

Л:

Я родам з Маладзечна. У Беларусі быў у руху «Зубр». Потым гэтая арганізацыя развалілася. Ніякай іншай альтэрнатывы «Зубру» я не знайшоў. Я шмат падарожнічаў па Еўропе — Нарвегія, Іспанія і іншыя краіны. Проста было цікава людзей паглядзець, як у гэтых краінах усё арганізавана.

«НН»: Вы ж да Украіны не бралі ўдзелу ў баявых дзеяннях ?

Л: Займаўся рукапашным боем, баявымі адзінаборствамі. Ведаеце, гэта, па вялікім рахунку, тое самае. Адзінае, што рознае ўзбраення. У баявых мастацтвах ты карыстаешся халоднай зброяй, а тут іншая зброя.

«НН»: У Беларусь назад вяртаецеся, ці ўжо шляху назад няма?

Л: Канечне, буду вяртацца. Але, мабыць, не хутка.

«НН»: Беларусаў многа бачылі на вайне?

Л: Я б не хацеў бы адказваць на гэтае пытанне. Навошта ліць ваду на млын нашых ворагаў? Ёсць рускія тут, ёсць беларусы, розныя нацыянальнасці.

«НН»: А якую для сябе перспектыву бачыце?

Л: Я думаю, што перспектыва ў мяне па-любому ёсць. А ва Украіне ці дзесьці яшчэ — гэта ўжо не так важна. Калі былі б нармальныя магчымасці, то я з радасцю застаўся б вайскоўцам. Але я крыху расчараваны. У войска прызываюць тых, хто не гатовы і не хоча змагацца за краіну. Іх хочуць прымусіць, але ж гэта немагчыма. А тыя, хто гатовыя да рэальнай барацьбы, нейкім дзіўным чынам трапляюць у «мясарубкі», дзе частка байцоў гіне, а частка атрымлівае раненні.

* * *

Перавесці грошы на лячэнне «Льву» можна па наступных рэквізітах:

Даляравы рахунак:

INTERMEDIARY BANK: DEUTSCHE BANK TRUST COMPANY, AMERICAS, NEW YORK

SWIFT CODE: BKTRUS 33, 280 PARK AVENUE, NEW-YORK NY 10017, USA

BENEFICIARY BANK: THE STATE EXPORT-IMPORT BANK OF UKRAINE,

SWIFT CODE: EXBSUAUX,

127, GORKOGO STR, KIEV, UKRAINE

card holder Halchenko Olha Pavlivna

visa card №4402711635653601

Address: Frunze str.26/2 appt.11, 04070 Kyiv Ukraine

Грыўневы рахунак:

5168 7553 8825 2401 Прыватбанк

МФО 305299

ЕДРПОУ 14360570

Александра Алешина

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула