БЕЛ Ł РУС

У Літве, каля мяжы з Беларуссю, пачаліся вучэнні НАТА

13.04.2015 / 15:31

У Літве ўпершыню пачынаюцца вайсковыя вучэнні «Агнявы гром», у якіх возьме ўдзел каля 450 вайскоўцаў з Літвы, ЗША, Польшчы і Партугаліі.

Упершыню на гэтыя вучэнні ў Літву дастаўлены амерыканскія артылерыйскія сістэмы Paladin, далёкасць стральбы якіх складае 30 км.

Вучэнні будуць праходзіць на палігоне ў Клайпедскім раёне і на палігоне ў Пабрадзе, каля мяжы з Беларуссю. Вучэнні скончацца 24 красавіка.

Падчас вучэнняў артылерыйскія адзінкі будуць ажыццяўляць ахову узбярэжжаў і падаўляць мішэні ў моры, а мінамётныя ўзводы будуць забяспечваць непрамую агнявую абарону, паведаміла Мінабароны.

Вучэння «Вогнены гром» ужо трэці раз арганізуюць у Літве Сухапутныя сілы Літвы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула