БЕЛ Ł РУС

Дарадца Грыбаўскайце: На Літву ідзе неканвенцыйная атака

14.04.2015 / 10:31

На Літву цяпер у розных формах ажыццяўляецца неканвенцыйны напад, і Дэпартамент дзяржбяспекі (ДДБ) павінен прадухіляць варожую ў адносінах да дзяржавы дзейнасць, сцвярджае галоўны дарадца прэзідэнта Гедрэ Камінскайце-Салтэрс.

Дарыус Яўнішкіс, Delfi.lt

У аўторак прэзідэнт Даля Грыбаўскайце прыме прысягу новага кіраўніка ДДБ Даруса Яўнішкіса. Па словах Камінскайце-Салтэрс невялікая вядомасць гэтага чалавека — перавага для грамадства, якая паказвае, што пасаду кіраўніка ДДБ ён заслужыў сваім досведам, а не высокімі рэйтынгамі. Па словах дарадцы, прэзідэнцкая адміністрацыя чакае ад ўстановы пад кіраўніцтвам Яўнішкіса большай актыўнасці не толькі ў назіранні за варожай ў дачыненні да Літвы дзейнасці, але і ў яе папярэджанні.

«Трэба прызнаць, што на Літву ў цяперашні час ідзе неканвенцыйная атака — і інфармацыйныя, кібернетычныя атакі, распальваецца варожасць, засноўваюцца ценявыя структуры. ДДБ мы павінны бачыць на перадавой лініі. Не як назіральніка, а як актыўнага ўдзельніка ў барацьбе з наступствамі гэтай атакі», — сказала дарадца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула