БЕЛ Ł РУС

Мінабароны Расіі: Мы «ні пры якіх абставінах» не будзем ваяваць з Украінай

30.04.2015 / 10:48

Nashaniva.com

Расія ніколі не будзе ваяваць з Украінай, што б ні адбывалася ў адносінах дзвюх краін. Пра гэта ў інтэрв'ю «Комсомольской правде» заявіў намеснік міністра абароны РФ Анатоль Антонаў.

kp.ru

«Мы ні пры якіх абставінах з Украінай ваяваць не будзем. Украіна нам не вораг! Нават тэарэтычна не дапускаю такога, — сказаў Анатоль Антонаў.

«Я лічу, што розуму хопіць і ў Кіева, каб не правакаваць нас. Плюс да ўсяго я разлічваю на тое, што Германія і Францыя паўплываюць, каб не дапусціць аднаўлення Кіевам баявых дзеянняў на паўднёвым усходзе краіны», — адзначыў намеснік міністра. — І Расія ў гэтым Еўропе будзе дапамагаць», — запэўніў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула