У Кітаі затанула судна з 450 пасажырамі на борце
Турыстычны цеплаход «Усходняя зорка», на борце якога знаходзілася не менш за 450 чалавек, затануў на найбуйнейшай рацэ Кітая Янцзы на поўдні краіны.
Па апошніх дадзеных, на гэты момант выратаваць удалося дваццаць чалавек, у тым ліку сярод выратаваных — капітан судна і галоўны інжынер. Яны распавялі, што карабель перад крушэннем трапіў у цыклон і затануў вельмі хутка.
На месцы крушэння працягваюцца пошукава-выратавальныя работы.
Паводле інфармацыі агенцтва Сіньхуа, на борце знаходзілася як мінімум 410 пасажыраў і 47 членаў экіпажа.
Турыстычнае судна кіравалася з Нанкіна ў Чунцын, усе, хто знаходзіўся на борце людзі — грамадзяне КНР.
Выратавальныя працы ўскладненыя з-за моцнага ветру і дажджу.