БЕЛ Ł РУС

У Мінску стартавала ўступная кампанія ў гімназіі

2.06.2015 / 08:12

Першы іспыт (дыктоўка па рускай мове) для паступлення ў 5-я класы гімназій мінскія школьнікі здадуць сёння.

Кантрольную работу па матэматыцы навучэнцы напішуць 4 чэрвеня, дыктоўка па беларускай мове — 6 чэрвеня, экзамены па асобных відах мастацтваў чакаюць іх 8 чэрвеня.

Пачатак уступных выпрабаванняў запланаваны на 11.00.

Тэксты і заданні абвесцяць па радыё і тэлебачанні прадстаўнікі Міністэрства адукацыі. Загады аб залічэнні ў гімназіі будуць гатовыя да 12 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула