БЕЛ Ł РУС

Імклівы прарыў тэхналогій, крэдыты Амерыцы, духоўнасць: новы расійскі фільм «Хай будзе так» ТРЭЙЛЕР

2.06.2015 / 11:06

Арцём Гарбацэвіч

31 мая ў расійскім пракаце з'явіўся фільм «Хай будзе так», зняты ў межах праекту «Упэўненасць бізнэсу — будучыня Расіі».

Паводле сюжэту, падзеі фільма адбываюцца ў 2035 годзе, калі полюс развіцця перасунуўся на Усход — туды, «дзе захаваліся духоўнасць і культура, мужнасць і прыгажосць, гонар і сумленне». 

Расія таго часу — гэта сусветны лідар, «моцная, шматнацыянальная краіна, па-ранейшаму зразумелая толькі тым, хто ў яе верыць». 

Галоўнага героя чакаюць любоўныя прыгоды і здрадніцтва.

Акрамя таго, аўтары абяцаюць гледачу «магчымасць зазірнуць у будучыню, убачыць вяртанне да сапраўднага патрыятызму». 

У Беларусі, відаць, «Хай будзе так» не пакажуць — у мінскіх кінатэатрах гэтага фільма ў афішы на чэрвень няма. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула