БЕЛ Ł РУС

Тадэвуш Кандрусевіч абраны старшынёй Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі

3.06.2015 / 14:13

фота Уладзя Грыдзіна, Радыё Свабода

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў абраны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на 59-м пленарным пасяджэнні ККББ, якое адбылося 3 чэрвеня ў Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску.

Віцэ-старшынёй Канферэнцыі абраны біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Генеральным сакратаром - дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

Раней старшынёй ККББ быў Аляксандр Кашкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула