БЕЛ Ł РУС

Пасля перамогі кіеўскага «Дынама» ў Кубку Украіны фанаты занялі поле і ламалі вароты на сувеніры ФОТЫ

5.06.2015 / 01:17

МН

Сёння ў Кіеве на стадыёне «Алімпійскі» адбыўся фінал кубка Украіны паміж кіеўскім «Дынама» і данецкім «Шахцёрам». Гульня была вельмі напружанай.

Кучар пры розыгрышы кутняга ўпаў і стукнуўся галавой.

 Пасля асноўнага часу лік складаў 0:0.

Фанацкі сектар «Дынама» падчас гульні.

Толькі па пенальці кіеўскае «Дынама» выйграла 5:4.

На эйфарыі пасля перамогі свайго клуба сотні фанатаў выбеглі на поле.

Яны спрабавалі парваць на сувеніры сетку варот, пагнулі саму брамку. Сцюарды не далі рады стрымаць іх. Дарма і рэшта стадыёна скандавала ім «Ганьба». Бо ж такія выхадкі на полі могуць каштаваць клубу штрафу, а арэне — дыскваліфікацыі.

Толькі пасля звароту да фанатаў брамніка Шаўкаўскога на стадыёне ўдалося аднавіць парадак.

Як гэта было:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула