БЕЛ Ł РУС

За банкноту 5 000 беларускіх рублёў зноў гатовыя заплаціць вялікія грошы

5.06.2015 / 12:19

Nashaniva.com

У канцы кастрычніка на беларускай інтэрнэт пляцоўцы AY.BY адбыліся таргі, якія атрымалі грамадскі рэзананс. За беларускую банкноту наміналам 5000 рублёў серыі АГ калекцыянеры былі гатовыя заплаціць 1580$, пазней гэтая банкнота была прададзеная на расійскім аўкцыёне за 2092 $.

Некалькі дзён таму на беларускім інтэрнэт-аўкцыёне была выстаўлена на таргі пятая вядомая банкнота 5000 рублёў серыі АГ. За два дні стаўкі за гэтую банкноту дасягнулі ўжо 10 мільёнаў рублёў, піша belbonistica.com.

Характэрна, што беларускія банкноты калекцыянуюць не толькі па серыях, але і па разнавіднасцях. У банкнотаў ранніх серый (якія былі ўведзеныя ў зварот непасрэдна ў 2000 годзе) існуе дзве разнавіднасці па кірунку ахоўнай стужкі ўнутры банкноты. Ахоўная стужка з надпісам НБРБ можа размяшчацца ў банкноце альбо знізу ўверх, альбо зверху ўніз. Для большасці людзей гэта не мае зусім ніякага значэння, але для калекцыянераў гэта вельмі важная прыкмета.

Банкнота, за якую цяпер ідуць таргі, у нейкім сэнсе нават больш рэдкая, чым першы прададзены асобнік.

З пяці вядомых асобнікаў банкноты 5000 рублёў серыі АГ, толькі адна банкнота дакладна мае напрамак ахоўнай стужкі зверху ўніз (яна цяпер і прадаецца). 2 экзэмпляры маюць напрамак ахоўнай стужкі знізу ўверх, 1 экзэмпляр прадстаўлены паловай банкноты (той у якой стужкі няма), яшчэ ў адным экзэмпляры напрамак ахоўнай стужкі невядомы.

Наогул рэдкіх беларускіх банкнот няшмат. Большасць банкнот (у тым ліку і рэдкіх) маюць калекцыйную каштоўнасць толькі ў бездакорна новай захаванасці (UNC) — атрымаць такую банкноту на здачу немагчыма.

Але акрамя 5000 АГ ёсць яшчэ 7 беларускіх банкнот, якія зацікавяць калекцыянераў і ў пакамячаным стане:

1000 рублёў 2000 серыя ЧЛ
10000 рублёў 2000 серыя РЗ
500 рублёў 2000 серыя Me
500 рублёў 2000 серыя Чэ
10 рублёў 2000 серыя ЛТ
20 рублёў 2000 серыя Кг

Кошт гэтых банкнот у прымальным стане ад 50.000 да 200.000 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула