БЕЛ Ł РУС

Даляр набліжаецца да гістарычнага максімуму — ужо 15316 рублёў

5.06.2015 / 12:43

ЯМ

Курсы даляра і еўра па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы зноў істотна павялічыліся.

Даляр цяпер каштуе 15316 рублёў (за дзень вырас на 185 рублёў), а еўра — 17294 (рост на 263 рублі).

Курсы набліжаюцца да гістарычных максімумаў. Лічбы былі большымі толькі сёлета ў пачатку лютага. 

Рост курсаў абумоўлены падзеннем расійскай валюты на сусветных рынках. На працягу раніцы за 1 даляр давалі больш 56 расійскіх рублёў.

Расійскі рубель у Беларусі пры гэтым застаўся фактычна на тых самых пазіцыях — 273,56 рубля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула