У Мінску на праспекце Пушкіна збілі аленяня
Пра гэта паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак.
«Сёння ў ДАІ паступіла паведамленне ад відавочцы, што на праезнай частцы на праспекце Пушкіна знаходзіцца аленяня. Нарад ДПС, што прыбыў на месца здарэння, пабачыў у чацвёртай паласе мёртвую жывёліну», — сказала Алена Волчак.
Супрацоўнікі ДАІ выклікалі прадстаўнікоў дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, якія забралі тушу жывёлы.